28 красавіка 2021 года Цэнтр міжнародных даследаванняў ФМА правёў першае пасяджэнне Дыпламатычнага клуба. У ходзе пасяджэння з дакладам выступіў міністр замежных спраў Беларусі ў 1994–1997 гг., Надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі (па сумяшчальніцтве ў Ірландыі і Даніі), у Францыі (па сумяшчальніцтве у Іспаніі і Партугаліі), Польшчы Сянько Уладзімір Лявонавіч.
У сваім выступе дыпламат асвятліў актуальныя тэндэнцыі развіцця сусветнай палітыкі, распавёў пра выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь на міжнароднай арэне, пазначыў магчымыя шляхі іх пераадолення. У ходзе дыскусіі Уладзімір Леановіч адзначыў важнасць развіцця навыкаў крытычнага мыслення, а таксама паглыблення асноў дыпламатыі. Падчас пасяджэння клуба студэнты таксама мелі магчымасць задаць эксперту пытанні на розныя тэмы, пачынаючы з перспектыў беларуска-нямецкага супрацоўніцтва і заканчваючы тонкасцямі дыпламатычнага цырыманіялу ў еўрапейскіх манархіях.
Аляксандр Бабін, студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".

