Select your language

У рамках Тыдня студэнцкай навукі на ФМА 19 красавіка 2021 г. студэнты 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент» (кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў) пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Чарнецкай Н. І., Ахрамені Г. І., Катковай Д. І., Талейка К. А. выступілі з прэзентацыямі (дакладамі) на тэму "Выдатныя навукоўцы свету".

Прэзентацыі, прысвечаныя выдатным вучоным свету, былі падрыхтаваны студэнтамі Бараноўскай Д., Коўчук П., Рэбенчуком Т. (вынаходнік, інжынер, фізік Н.Тэсла), Буяковай С. (фізік-тэарэтык С. Хокінг), Будай В. (Ілона Маск , інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар; суаснавальнік кампаніі PayPal; заснавальнік, саўладальнік, генеральны дырэктар і галоўны інжынер кампаніі SpaceX), Гарбузовай В. (італьянскі фізік, механік, астраном Г. Галілей), Жукоўскай П. (вучоны-фізіёлаг І. Паўлаў), Каршаковай Н., Мась А. (фізік А. Эйнштэйн), Бэтавай В. (вынаходнік і прадпрымальнік Т. Эдысан), Макавецкай Е. (матэматык, заснавальнік штучнага інтэлекту А.Цьюрынг), Стралецкай Е. (аўстрыйскі псіхолаг, заснавальнік псіхааналізу З. Фрэйд), Траццяковай В. (кінаактрыса і вынаходнік Х.Ламарр), Шаройкінай А. (англійскі натураліст і падарожнік Ч. Дарвін), Шумскай А. (вучоны-эксперыментатар М. Складоўская-Кюры), Акінчыц А. ( амерыканскі астрафізік рускага паходжання К.Батыгін), Яшынай Е.

Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя Каршаковай Н., якая ўключыла ў прэзентацыю цікавы відэафільм пра жыццё выдатнага вучонага А. Эйнштэйна і міні-віктарыну. Усе дакладчыкі выкарыстоўвалі відэасюжэты і цікавы ілюстрацыйны матэрыял.

Мась А., студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"