23 красавіка 2021 года адным з заключных, але не менш важных, мерапрыемстваў Тыдня студэнцкай навукі стала анлайн віктарына "100 Answers to Top Questions: 100 адказаў на прыярытэтныя пытанні" на веданне дзелавой англійскай мовы, праведзеная выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Заданні віктарыны былі размешчаны на адукацыйным партале БДУ. Паколькі дзелавая англійская мова з'яўляецца адным з самых запатрабаваных радзелаў прафесійнай англійскай мовы, мерапрыемства мела вялікую пазнавальную каштоўнасць. Акрамя таго, у віктарыне прасочваліся міжпрадметныя сувязі (эканоміка, краіназнаўства). Студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" змаглі замацаваць веды бізнес-тэрміналогіі, а таксама праявіць высокую актыўнасць і асабістую зацікаўленасць. У складанні заданняў віктарыны прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры Гіцкая О.П., Шміт Т.В. і Маркасьян А.І. Матэрыял віктарыны цалкам адпавядае зместу вучэбнай праграмы дысцыпліны.
Гіцкая Вольга Пятроўна, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў