Select your language

У рамках святкавання 100-годдзя БДУ і Тыдня навукі на ФМА 23 красавіка прайшла прэзентацыя творчага шляху прафесара, доктара эканамічных навук Леаніда Мікалаевіча Давыдзенка. Дадзеная сустрэча была прымеркавана таксама да 80-гадовага юбілею прафесара і выхаду яго кнігі «Сінэргія эканамічных ведаў: навуковая школа прафесара Л. М. Давыдзенка».

Прэзентацыю адкрыла дэкан факультэта міжнародных адносін Дастанка А. А., уручыўшы аўтару падзяку рэктара БДУ і памятны гадзіннік. Да віншаванняў далучыўся загадчык кафедры міжнароднага турызму Гайдукевіч Л. М., дзе прафесар Давыдзенка Л. М. працуе апошнія некалькі гадоў. На прэзентацыі прысутнічалі студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму».

Падчас прэзентацыі Леанід Мікалаевіч падзяліўся са студэнтамі дэталямі свайго навуковага шляху, распавёў пра тое, што важная не толькі матывацыя да вывучэння новага, але і падтрымка з боку сям'і. Таксама Леанід Мікалаевіч распавёў пра свой вопыт удзелу ў міжнародных і нацыянальных канферэнцыях, працы ў міжнародных праектах і даследаваннях. У рамках сваёй навуковай школы Леанід Мікалаевіч выхаваў без малога два дзясяткі кандыдатаў і дактароў навук, што з'яўляецца яркім доказам навуковага вопыту прафесара.

Спадзяемся, што асабісты вопыт прафесара Давыдзенка Л. М. дасць імпульс студэнтам быць больш актыўнымі ў сферы навукі  і бачыць у гэтым прывабныя перспектывы.

{gallery}2021/2021_04_23_02{/gallery}