Select your language

23 красавіка 2021 г. супрацоўнікі кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у анлайн-круглым стале «Эпідэмія і пандэмія: некаторыя эканамічныя і палітычныя наступствы для Эстоніі, Латвіі, Беларусі», арганізаваным Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам пры ўдзеле Інстытута Еўропы РАН і Расійскай асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў. У яго рамках эксперты з Расіі, Беларусі, Латвіі, Эстоніі далі ацэнку сацыяльным, эканамічным, дэмаграфічным наступствам пандэміі ў гэтых краінах.

Загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы прафесар Андрэй Уладзіміравіч Русаковіч распавёў пра асаблівасці беларускай стратэгіі барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, яе станоўчых баках і наступствах для сацыяльнага, эканамічнага і палітычнага развіцця беларускага грамадства. Дацэнт кафедры Ігар Міхайлавіч Аўласенка раскрыў уплыў каранакрызіса на эканоміку і рэгіянальныя знешнеэканамічныя сувязі Беларусі. Было праведзена параўнанне выніковых паказчыкаў у канцы 2020 года з першапачатковымі прагнозамі, выказанымі міжнароднымі і айчыннымі спецыялістамі мінулай вясной.

У завяршэнне дыскусіі эксперты выказалі сваё меркаванне наконт далейшага развіцця сітуацыі ў Балтыйскім рэгіёне, тэрмінах заканчэння пандэміі, перспектывах стабілізацыі і ажыўлення рэгіянальных палітычных і эканамічных адносін.

{gallery}2021/2021_04_23_03{/gallery}