22 красавіка 2021 года на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася 78-я навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. У рамках дадзенага мерапрыемства былі праведзены тры секцыі іспанскай мовы.
У ходзе работы 68-й секцыі "Іспанія і краіны Лацінскай Амерыкі: выклікі і перспектывы (пачаткоўцы)" (старшыня – старшы выкладчык Барбук А.С., сакратар – выкладчык Глямбоцкая А.З.) былі ўручаны наступныя дыпломы:
- дыпломам I ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» Бусло Віялета, якая выступіла з дакладам "La desigualdad de géneroen España» (навуковы кіраўнік Ваксер С.Г.);
- дыплом II ступені атрымала студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Гарбуз Марыя, якая выступіла з дакладам на тэму «Tres aspectos de las relaciones entre España y Belarús" (навуковы кіраўнік Сідарэвіч-Стахнова В. В.);
- дыпломам III ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» Нікіфаравец Соф'я, якая прадставіла даклад на тэму «Impacto del coronavirus en el negocio de las drogas en América Latina» (навуковы кіраўнік Зенчанка А.З.).
У рамках работы 69-й секцыі «Міжнароднае супрацоўніцтва ва ўмовах лічбавай трансфармацыі грамадства» (старшыня – старшы выкладчык Паляшчук В.Г., сакратар – студэнтка 3 курса Селязнёва П.) былі прызнаны лепшымі наступныя ўдзельнікі:
- дыплом I ступені атрымаў студэнт 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Баравікоў Антон, які выступіў з дакладам «Derecho al olvido como un nuevo derecho humano» (навуковы кіраўнік Масілевіч А.В.);
- дыпломам II ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Рэберг Ганна, якая выступіла з дакладам "La fuga de información como la consecuencia negativa de la transformación digital del mundo» (навуковы кіраўнік Асінавая А.О.);
- дыплом III ступені атрымалі студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Кузьміцкая Ганна і Кашкан Аляксандра, якія прадставілі даклад на тэму «Problemas de ciberseguridad en la era de pandemia» (навуковы кіраўнік Гутар Л.К.).
Падчас правядзення 70-й секцыі «Уплыў цыфравізацыі на сучасныя эканамічныя і сацыяльна-прававыя адносіны» (старшыня – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сідарэвіч-Стахнова В.В., сакратар – студэнт 2 курса Лузан Д.) былі падведзены наступныя вынікі:
- дыпломам I ступені ўзнагароджана магістрантка Крэль Уладзіслава, якая прадставіла даклад на тэму «El turismo digital en los tiempos de la pandemia» (навуковы кіраўнік Сідарэвіч-Стахнова В.В.);
- дыплом II ступені атрымаў студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Юрэвіч Іван, які выступіў з дакладам «Implantación de procedimientos telemáticos en elarbitraje internacional» (навуковы кіраўнік Паляшчук В.Г.);
- дыплом III ступені быў уручаны студэнту 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Папко Дзмітрыю, які прадставіў даклад на тэму «Regulación legal de los videojuegos» (навуковы кіраўнік Паляшчук В.Г.).
Студэнты прадставілі ўвазе журы і ўсіх прысутных цікавыя даклады на розныя тэмы ў сферы вывучаемай спецыяльнасці. Удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання замежнай мовай і прафесійнай лексікай. Выказваем вялікую падзяку ўсім удзельнікам канферэнцыі і іх навуковым кіраўнікам і ад усёй душы віншуем пераможцаў!
{gallery}2021/2021_04_22_02{/gallery}