Каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права, атрымаўшы перамогу ў завочным туры, прыняла ўдзел у вочных турах XXI адкрытай студэнцкай алімпіяды па юрыдычных навуках Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, атрымаўшы 3 дыпломы, уключаючы дыплом за эсэ па тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дыплом за спецыяльны конкурс па крыміналістычнай тэхніцы і дыплом за конкурс па юрыдычнай экспертызе нарматыўнага прававога акта.
Каманда дзякуе за падтрымку трэнеру каманды старшаму выкладчыку Наталлі Валер'еўне Касіяненка.
{gallery}2021/2021_04_22{/gallery}