23 красавіка ў рамках Тыдня студэнцкай навукі на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў праведзены круглы стол «Big issues for Customs and Trade: impact of pandemic – Праблемы ўплыву пандэміі на дзейнасць мытных органаў і гандлю».
Студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Натуркача Міхаіла Васільевіча, Тамарынай Алы Сяргееўны і Юмагулавай Маргарыты Рашытаўны разгледзелі праблемы, з якімі сёння сутыкаецца гандаль, мытныя органы, сістэма кіравання. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі пытанні выкарыстання мытнымі службамі тэхналогій як інструмента аднаўлення міжнароднага гандлю ў перыяд крызісу. Прыемным інтэрактывам была прэзентацыя мемаў на тэму пандэміі і каранавіруса.
Мерапрыемства было накіравана на развіццё камунікатыўных навыкаў і спрыяла пашырэнню ведаў аб глабальных працэсах, якія адбываюцца ў свеце. Праблемы аднаўлення супрацоўніцтва, здольнасці працаваць у новых умовах былі прадстаўлены з прымяненнем медыясродкаў і падмацоўваліся фактычнымі дадзенымі з апорай на сусветную практыку. Студэнты прадэманстравалі навыкі перадачы зместу арыгінальных медыядадзеных, уменні аналізаваць і абагульняць інфармацыю і высокі ўзровень валодання англійскай мовай. Карысны быў таксама абмен думкамі пра тое, якія меры на прафесійным узроўні прымаюцца па барацьбе з пандэміяй у розных краінах і як пандэмія ўплывае на стан эканомікі ў свеце.
М.В. Натуркач, выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
{gallery}2021/2021_04_23{/gallery}