Факультэт міжнародных адносін з'яўляецца пляцоўкай для дыскусій на актуальныя тэмы і шанцам для студэнтаў падзяліцца сваім асабістым меркаваннем. Чарговай карыснай магчымасцю для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" стаў удзел у круглым стале, арганізаваным 20 красавіка выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Моравай Л. А., Пасейшвілі І. Н. і Мартыновіч А. С. у рамках Тыдня навукі. Тэма круглага стала — «Keeping traditions of our university we outpace the time: Захоўваючы традыцыі нашага ўніверсітэта, мы апярэджваем час».
Усе жадаючыя змаглі падрыхтаваць невялікія выказванні на прадмет традыцый ва ўніверсітэце і іх значнасці для нас. Цікава было тое, што ў шматлікіх працах прысутнічаў параўнальны аналіз, які дазваляе паказаць традыцыі нашай ВНУ, а таксама іншых універсітэтаў. Змест прэзентацый стварыў выдатную аснову для нашай наступнай дыскусіі і падвядзення вынікаў. Пачатак пакладзены!
Лізавета Краскоўская, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»
