Select your language

23 красавіка 2021 г. у рамках Тыдня студэнцкай навукі адбылася віктарына «Гісторыя міжнародных адносін: імёны, падзеі, факты», падрыхтаваная па матэрыялах, прадстаўленых МГІМО (Адзінцоўскай філіял), Расійская Федэрацыя.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ФМА БДУ (нямецкая мова).

Навуковая віктарына праходзіла ў два раунды і ахоплівала шырокае кола пытанняў па тэорыі і гісторыі міжнародных адносін, міжнародных адносінах еўрапейскіх краін, паліталогіі, палітычнай геаграфіі і палітычнай культуры.

Ва ўмовах напружанай канкурэнтнай барацьбы наперад з вялікім адрывам ўдалося вырвацца:

Бычко Лізавеце Вітальеўне, студэнтцы 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны",

Васкевічу Дзмітрыю Вітальевічу, студэнту 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны."

Шчыра віншуем нашых пераможцаў, жадаем далейшых прафесійных і навуковых поспехаў!

Арганізатар мерапрыемства: дацэнт кафедры германскіх моў А.В. Васільева