У рамках тыдня навукі на ФМА студэнты 1 курса (спецыяльнасць «Менеджмент») пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў Чарнецкай Н. І., Касцеравай Н. А., Ахрамені Г. І., Катковай Д. І., Талейка К. А. падрыхтавалі прэзентацыі на тэму «Вядомыя гістарычныя будынкі Беларусі» (Famous Historical Buildings of Belarus).
Студэнтка Вікторыя Рудая выступіла з дакладам пра ўнікальнае збудаванне абарончага дойлідства 14 стагоддзя — замак у г.Навагрудку, Кацярына Міранкова распавяла аб збудаванні 16 стагоддзя — Мірскім замку, занесеным у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Дана Папова пазнаёміла аўдыторыю з такімі славутасцямі Беларусі як музей-запаведнік "Нясвіж", Палац Румянцавых-Паскевічаў, кафедральны касцёл св. Францыска Ксаверыя, Сафійскі сабор, Свята-Мікалаеўскі манастыр, Ружанскі замак, Палац Пуслоўскіх у Косава, Гальшанскі замак.
У дакладах і прэзентацыях была прадстаўлена цікавая інфармацыя пра згаданыя гісторыка-архітэктурныя помнікі Беларусі.
Аказалася, што далёка не ўсе ездзілі на экскурсію ў гэтыя месцы, таму выдатным бонусам нашай сустрэчы з'явілася калектыўнае жаданне ўбачыць гэтыя выдатныя помнікі гісторыі Беларусі "ўжывую".
Ганна Багдановіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"

