Select your language

20 красавіка 2021 года Цэнтрам міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пры падтрымцы праекта СOMPASS, арганізаваны міжнародны круглы стол па інавацыях у міжнародных даследаваннях "ЕАЭС і ШАС: па шляху ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Мерапрыемства прымеркавана да векавога юбілею БДУ і 20-годдзя з моманту ўтварэння ЦМД ФМА БДУ.

Дэкан факультэта Алена Анатольеўна Дастанка адкрыла мерапрыемства. З прывітальным словам да гасцей канферэнцыі звярнуўся дырэктар ЦМД Алег Мікалаевіч Лешанюк. Запрошаныя эксперты Беларусі, Германіі, Іспаніі, Кітая і Расіі прынялі ўдзел у ажыўленай дыскусіі. Выступы закранулі пытанні шматбаковых фінансавых інстытутаў, беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў сферы турызму, уздзеянне COVID-19 на еўразійскую інтэграцыю, спалучэння ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» і ЕАЭС у краінах Цэнтральнай Азіі.

Удзельнікі круглага стала абмяняліся вопытам і меркаваннямі па актуальных пытаннях развіцця ЕАЭС і ШАС, магчымага пашырэння і паглыблення рэгіянальнага супрацоўніцтва, павышэння эфектыўнасці работы інтэграцыйных структур. Круглы стол дазволіў папоўніць багаж ведаў і ўсталяваць трывалыя кантакты з прадстаўнікамі міжнароднай акадэмічнай супольнасці.