19 красавіка 2021 года прайшоў чарговы занятак клуба "Ars Grammatica", прысвечаны інфінітыўным, герундыяльным і дзеепрыметным канструкцыям англійскай мовы. Арганізатар клуба, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Юмагулова Маргарыта Рашытаўна даступна і цікава патлумачыла ўжыванне дадзеных канструкцый у мове. У рамках практычнага блока для замацавання матэрыялу былі прапанаваны практыкаванні на пераклад і перыфразу складаных сказаў у простыя з ужываннем канструкцый. Студэнты актыўна прымалі ўдзел у працы, задавалі пытанні, перакладалі сказы. Занятак атрымаўся пазнавальным, цікавым і карысным, дзякуючы чаму кожны ўдзельнік клуба змог палепшыць свае веды ў дадзеным пытанні.
У працы клуба таксама ўдзельнічалі старшы выкладчык кафедры Тамарына А. С., выкладчык Натуркач М. В. і члены клуба – студэнты 3 курса спецыяльнасці «Мытная справа», якія вывучаюць англійскую мову ў якасці першай замежнай мовы.
Юлія Асіпчук, студэнтка 3 курса
