Факультэт міжнародных адносін БДУ і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» ў супрацоўніцтве з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў праводзяць навуковую канферэнцыю па пытаннях бежанцаў і безграмадзянства для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца стымуляванне навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацый і асобных дзяржаў у гэтай сферы.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.
Канферэнцыя адбудзецца 27 мая 2021 года па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 20 (факультэт міжнародных адносін БДУ)
Форма правядзення: вочная (у выпадку складанай эпідэміялагічнай сітуацыі — фармат відэаканферэнцыі).
Працоўныя мовы: беларуская, руская.
Парадак удзелу: у тэрмін да 15 мая 2021 г. неабходна зарэгістравацца па спасылцы ў якасці ўдзельніка і накіраваць матэрыялы на рускай або беларускай мове. Матэрыялы неабходна накіраваць па электроннай пошце ў фармаце .doc, .docx на адрас электроннай пошты
Запрашэнні на канферэнцыю плануецца накіраваць патэнцыйным удзельнікам не пазней за 19 мая (пры станоўчым разглядзе накіраваных матэрыялаў).
Удзел у канферэнцыі — бясплатны. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па праезду і пражыванню іншагародніх удзельнікаў, абеду удзельнікаў мерапрыемства.
Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў. Плата за публікацыю не збіраецца. Падрабязная інфармацыя ТУТ.