Select your language

Факультэт міжнародных адносін БДУ і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» ў супрацоўніцтве з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў праводзяць навуковую канферэнцыю па пытаннях бежанцаў і безграмадзянства для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца стымуляванне навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацый і асобных дзяржаў у гэтай сферы.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя адбудзецца 27 мая 2021 года па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 20 (факультэт міжнародных адносін БДУ)

Форма правядзення: вочная (у выпадку складанай эпідэміялагічнай сітуацыі — фармат відэаканферэнцыі).

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Парадак удзелу: у тэрмін да 15 мая 2021 г. неабходна зарэгістравацца па спасылцы ў якасці ўдзельніка і накіраваць матэрыялы на рускай або беларускай мове. Матэрыялы неабходна накіраваць па электроннай пошце ў фармаце .doc, .docx на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. не пазней за 15 мая 2021 г.

Запрашэнні на канферэнцыю плануецца накіраваць патэнцыйным удзельнікам не пазней за 19 мая (пры станоўчым разглядзе накіраваных матэрыялаў).

Удзел у канферэнцыі — бясплатны. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па праезду і пражыванню іншагародніх удзельнікаў, абеду удзельнікаў мерапрыемства.

Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны электронны зборнік матэрыялаў. Плата за публікацыю не збіраецца. Падрабязная інфармацыя ТУТ.