Select your language

Міністэрства адукацыі выказвае падзяку Анастасіі Мікалаеўне Рашэтнікавай, старшаму выкладчыку кафедры міжнароднага турызму, за высокапрафесійную працу ў якасці члена журы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Геаграфія".

Заключны этап алімпіяды быў праведзены ў перыяд з 29 сакавіка па 2 красавіка 2021 г. Ліст з падзякай накіраваны на імя рэктара БДУ Караля А. Д.