Select your language

8 красавіка каманда Студэнцкага Саюза правяла штогадовае шоу — Містэр ФМА-2021! На гэты раз арганізатары стараліся здзівіць гледачоў з дапамогай неону і высокатэхналагічных заставак на праектары! Удзельнікі конкурсу МІСТЭР ФМА-2021 у сваю чаргу і ў гэтым годзе здзіўлялі харызмай, неверагоднай энергетыкай і яркімі творчымі нумарамі!

Па выніках галасавання шаноўнага журы вынікі атрымаліся наступныя:

  • Лепшая піяр-кампанія — Ілля Міснік
  • Лепшы прамоўца — Савелій Мігаленя
  • Лепшае пераўвасабленне — Кірыл Грабяневіч
  • Лепшае ўвасабленне мары — Сяргей Зубаў
  • Містэр крэатыў — Ілля Аляксееў
  • Містэр закуліссе — Савелій Мігаленя
  • Лепшая візітоўка — Роберт Казак
  • Прыз глядацкіх сімпатый — Кірыл Грабяневіч
  • Віцэ-містэр ФМА-2021 — Ян Дзяшчэня
  • Містэр ФМА-2021 — Роберт Казак

Мы дзякуем кожнаму, хто праявіў цікавасць да гэтага веснавага шоу, і жадаем крэатыву і поспеху ў любых пачынаннях!