8 красавіка каманда Студэнцкага Саюза правяла штогадовае шоу — Містэр ФМА-2021! На гэты раз арганізатары стараліся здзівіць гледачоў з дапамогай неону і высокатэхналагічных заставак на праектары! Удзельнікі конкурсу МІСТЭР ФМА-2021 у сваю чаргу і ў гэтым годзе здзіўлялі харызмай, неверагоднай энергетыкай і яркімі творчымі нумарамі!
Па выніках галасавання шаноўнага журы вынікі атрымаліся наступныя:
- Лепшая піяр-кампанія — Ілля Міснік
- Лепшы прамоўца — Савелій Мігаленя
- Лепшае пераўвасабленне — Кірыл Грабяневіч
- Лепшае ўвасабленне мары — Сяргей Зубаў
- Містэр крэатыў — Ілля Аляксееў
- Містэр закуліссе — Савелій Мігаленя
- Лепшая візітоўка — Роберт Казак
- Прыз глядацкіх сімпатый — Кірыл Грабяневіч
- Віцэ-містэр ФМА-2021 — Ян Дзяшчэня
- Містэр ФМА-2021 — Роберт Казак
Мы дзякуем кожнаму, хто праявіў цікавасць да гэтага веснавага шоу, і жадаем крэатыву і поспеху ў любых пачынаннях!
