8 красавіка 2021 года для студэнтаў 3 курса спецыяльнасцяў "Міжнароднае права" і "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры германскіх моў Швайбы В. Г., Валовікавай І. П. і Тарасевіч А. У. была праведзена адукацыйная экскурсія прадстаўніком адукацыйна-даследчага цэнтра Гістарычная майстэрня (г. Мінск) Андрэем Лысавым.
У рамках экскурсіі, якая праходзіла ў тым ліку і на нямецкай мове, студэнты наведалі гістарычныя месцы, дзе ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася Мінскае гета, а завяршылася экскурсія ў самой Гістарычнай майстэрні.
Гістарычная майстэрня з'яўляецца адукацыйна-даследчым цэнтрам, дзе вядзецца праца па тэмах Халакоста і Другой сусветнай вайны. Мэтай працы Гістарычнай майстэрні з'яўляецца захаванне памяці, адукацыя і даследаванне па тэматыцы Мінскага гета і лагера смерці Трасцянец.
У рамках экскурсіі былі ўзняты глабальныя тэмы дыскрымінацыі і наступнага генацыду яўрэйскага народа. Студэнтам было расказана пра гісторыю фарміравання Мінскага гета з пачатку вайны аж да моманту яго ліквідацыі, а таксама прадэманстраваны фатаграфіі ваеннага і пасляваеннага перыядаў. Студэнты таксама наведалі мемарыял "Яма", прысвечаны аднаму з найбуйнейшых пагромаў у Мінскім гета.
Дзякуем прадстаўнікоў Гістарычнай майстэрні за прадстаўленую магчымасць і за ўклад, які штодня ўносіцца супрацоўнікамі майстэрні ў даследаванне генацыду на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, яго гістарычнае і мемарыяльнае замацаванне для фарміравання культуры памяці.
Паліна Яроменка, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права"
