10 красавіка адбылася III Міжвузаўвская алімпіяда па шведскай мове. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У гэтым годзе алімпіяда праходзіла ў анлайн-фармаце. Пісьмовая частка складалася з лексіка-граматычнага тэсту, які змяшчае крэатыўныя заданні, і аўдыравання. Далей ўдзельнікі прадэманстравалі свае навыкі валодання вуснай прамовай.
Віншуем пераможцаў!
- 1 месца – Паліна Майсеенка, студэнтка 3 курса ФМА БДУ (спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны")
- 2 месца – Ангеліна Дамірчан, студэнтка 3 курса ФМА БДУ (спецыяльнасць "Міжнароднае права")
- 3 месца – Кацярына Карманава, студэнтка 4 курса факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ
{gallery}2021/2021_04_10{/gallery}