Select your language

Паважаныя студэнты, маладыя выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі! Запрашаем вас прыняць удзел у анлайн-прэзентацыі Конкурсу маладых міжнароднікаў СНД імя А.А. Грамыка, арганізаванай для факультэта міжнародных адносін БДУ. Мерапрыемства адбудзецца 16 красавіка ў 11:30.

Работы пераможцаў будуць апублікаваныя ў вядучых навуковых часопісах, якія ўваходзяць у пералік ВАК і Scopus, а пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі (ноўтбук, планшэт ці смартфон). Афіцыйны сайт конкурсу: konkurs-gromyko.org.

Пераможцы і фіналісты Конкурсу 2018-2020 гг. раскажуць пра магчымасці і перспектывы для будучых фіналістаў, а таксама аб набытым вопыце ў рамках удзелу ў Форуме фіналістаў конкурсу ў Маскве і прэзідэнцкім Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу.

Таксама Вы зможаце даведацца пра праекты, у якіх удзельнічаюць фіналісты конкурсу 2018-2020 гг., і задаць пытанні арганізатарам.

Для таго, каб трапіць на анлайн-канферэнцыю, вам трэба перайсці па спасылцы:https://us02web.zoom.us/j/7301958245.  Калі ў вас дадатак не спампаваны, то яго неабходна спампаваць: https://zoom.us/signup. Пасля гэтага вы зможаце далучыцца да канферэнцыі.

Чакаем усіх зацікаўленых студэнтаў, маладых выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў!