12 красавіка першакурснікі спецыяльнасці «Мытная справа» сустрэліся з Андрэем Уладзіміравічам Міхалькевічам, ветэранам мытнай службы Беларусі. Міхалькевіч А. В. праслужыў у мытных органах нашай краіны 26 гадоў. Ён прайшоў доўгі прафесійны шлях. Пачынаў інспектарам Мінскай рэгіянальнай мытні, працаваў начальнікам Упраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і АТП Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальнікам мытні «Мінск-2», начальнікам Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь.
У сваёй гутарцы з будучымі мытнікамі ён падзяліўся асабістым багатым службовым вопытам і адказаў на шматлікія пытанні.
