7 красавіка 2021 года на базе ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт» прайшоў Рэспубліканскі конкурс вуснага перакладу, у якім прынялі ўдзел студэнты і магістранты з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Студэнтам прапаноўваўся тэкст для двухбаковага паслядоўнага перакладу, які ацэньваўся 5 членамі журы. Паколькі конкурс быў прысвечаны Году міру і даверу, удзельнікі перакладалі тэксты пра важнасць захавання міру і бяспекі на нашай планеце і ў кожнай асобнай краіне.
Студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" Суцько Аляксей быў узнагароджаны Дыпломам III ступені.
Віншуем і жадаем новых дасягненняў і поспехаў у прафесійнай перакладчыцкай дзейнасці!
Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў