6 красавіка 2021 г. па ініцыятыве кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках школьнай секцыі VI студэнцкай Універсітэцкай прадметнай алімпіяды па англійскай мове адбылася віктарына на веданне мытнай тэматыкі. Да ўдзелу былі запрошаны старшакласнікі школ і гімназій, супрацоўніцтва з якімі падмацавана дамоўнымі адносінамі і праграмай ФМА БДУ па прафарыентацыі. У гэтым годзе ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі праца школьнай секцыі прайшла ў дыстанцыйным рэжыме, што не перашкодзіла актыўнаму ўдзелу і паспяховаму правядзенню гэтага мерапрыемства. У Алімпіядзе прынялі ўдзел 20 вучняў 5-ці гімназій г. Мінска.
Згодна з традыцыяй, якая існуе на ФМА, студэнты, што вывучаюць спецыяльнасць «Мытная справа», не толькі прымаюць удзел у Алімпіядзе і супернічаюць за прызавыя месцы, але і актыўна працуюць над падрыхтоўкай заданняў для школьнікаў з гімназій г. Мінска, якім гэта мерапрыемства дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашым факультэтам і адной з запатрабаваных яго спецыяльнасцяў. У гэтым годзе заданні для школьнікаў уключалі віктарыну па мытнай тэматыцы, падрыхтаваную студэнткамі 2-га курса Будаевай Дар'яй, Гаралько Валерыяй, Душкевіч Настай, Лопуть Дар'яй, і закраналі як важнейшыя аспекты мытнай сферы, так і цікавыя факты, звязаныя з дзейнасцю мытнай службы.
Па выніках віктарыны пераможцамі сярод вучняў сталі:
- 1 месца – Лісафіна Ганна і Марчанка Варвара, вучаніцы 11 класа ДУА «Гімназія № 36 г. Мінска»;
- 2 месца – Вашкевіч Вераніка, вучаніца 10 класа ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска»;
- 3 месца – Гушчын Андрэй, вучань 10 класа ДУА «Гімназія №30 г. Мінска»
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў з годнымі вынікамі ў праходжанні віктарыны і дзякуем настаўнікам і адміністрацыям гімназій за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.
Хочацца спадзявацца, што ў працэсе падрыхтоўкі адказаў на заданні, гімназісты набылі для сябе шмат новай інфармацыі і пранікліся той шчырай цікавасцю і павагай, якія адчуваюць студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» ў адносінах да сваёй будучай прафесіі.
С. А. Дубінка, заг. кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў;
В. П. Гіцкая і Ю.Л.Майсюк, старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў.
{gallery}2021/2021_04_06_02{/gallery}