Завяршылася вытворчая практыка студэнтаў ФМА спецыяльнасці "Міжнароднае права" ва Упраўленні міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Студэнты Бакшэеў Д., Бяшымава Е., Каранкевіч Е., Аразбердыеў С. і Скрабец О. азнаёміліся з арганізацыяй работы Упраўлення, даведаліся аб напрамках міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі партнёрамі.
Нашы студэнты на практыцы змаглі азнаёміцца з реалізуемымі і перспектыўнымі праектамі па правядзенні навуковых даследаванняў, у тым ліку у рамках рэалізацыі сумесных праграм Саюзнай дзяржавы, атрымаўшы выдатную магчымасць на справе ацаніць навуковы і інавацыйны патэнцыял маладых навукоўцаў нашай краіны.
А.В. Тучынскі, старшы выкладчык кафедры раманскіх моў
{gallery}2021/2021_04_12{/gallery}