Select your language

Кафедра міжнародных адносін адкрыла новую старонку супрацоўніцтва ва ўмовах пандэміі каронавіруса. 8 красавіка супрацоўнікі кафедры: загадчык кафедры, прафесар М. Э.Часноўскі, дацэнты А. В. Ціхаміраў, Д. Л. Шавялёў прынялі ўдзел у вэбінары «Пакістана-беларускія адносіны: магчымасці для супрацоўніцтва». Пры гэтым з ініцыятывай падлучэння да тэлемоста паміж Беларуссю і Пакістанам выступіў дацэнт Д. Л. Шавялёў. Мэтай мерапрыемства стаў пошук магчымасцяў актывізацыі двухбаковых кантактаў на фоне перапынку, выкліканага пандэміяй. З ініцыятывай правядзення семінара выступіла пасольства Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан. Дыпламатаў падтрымалі навукоўцы: у Ісламабадзе – Інстытут свету і дыпламатычных даследаванняў, у Мінску – кафедра міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта.

Анлайн дыскусію адкрылі пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца і пасол Пакістана ў Беларусі Саджад Хайдэр Хан. Дыпламаты прадставілі шырокую карціну сучасных двухбаковых адносін. Але абодва бакі канстатавалі істотныя рэзервы іх развіцця. Яны і звярнуліся да вучонай супольнасці з прапановай аб садзейнічанні. Змястоўныя выступы беларускіх экспертаў, несумненна, апынуліся дарэчы. Прафесар Часноўскі М. Э., у мінулым дыпламат, распавёў пра пачатак кантактаў паміж Беларуссю і Пакістанам у 1994 г., уваскрэсіўшы дух супрацоўніцтва, які склаўся паміж пасольствамі дзвюх краін, якія ажыццяўлялі тады міждзяржаўныя сувязі з Варшавы. Выказаўшы ўласны погляд на магчымасці дынамізацыі супрацоўніцтва, ён заклікаў ветэранаў дыпламатыі даць свае прапановы па яго ўзбагачэнню. Дацэнт А. В. Ціхаміраў засяродзіў увагу на магчымых перспектывах беларуска-пакістанскіх адносін па шырокаму спектру напрамкаў. Дацэнт Д. Л. Шавялёў выклаў канкрэтныя варыянты пашырэння супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферы. Па агульным меркаванні, сфера адукацыі і навукі цяпер здольная стаць адной з самых перспектыўных – у яе развіцці зацікаўлены абодва бакі. Навуковае супрацоўніцтва і выклікала найбольшую зацікаўленасць удзельнікаў вэбінара. І факультэт міжнародных адносін, і пакістансі бок зацікаўлены ў працягу падобных дыскусій для выпрацоўкі і разгортвання канкрэтных праграм і праектаў супрацоўніцтва.

Амбасада Беларусі ў Пакістане ўжо ацаніла выніковасць укладу беларускіх вучоных у вынікі дыскусіі, накіраваўшы ліст падзякі ў адрас кіраўніцтва ўніверсітэта.