Select your language

8 красавіка студэнты-мытнікі 1 курса сустрэліся з кіраўніком Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі ViM Union Чукісавым М. У. У ходзе размовы ён распавёў пра працу Міжнароднай групы кампаній ViM Union у мытна-лагістычнай сферы, перспектывах работы ў яе падраздзяленнях. Асаблівую ўвагу М. У. Чукісаў надаў дзейнасці Карпаратыўнай студэнцкай акадэміі. Распавёў аб яе мэтах і прафарыентацыйнай дзейнасці, анансаваў будучыя адукацыйныя праграмы. Пасля свайго выступу ён адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.