Select your language

2 красавіка 2021 г. на ФМА БДУ адбылася Алімпіяда па польскай мове. Удзельнікамі Алімпіяды сталі студэнты, а таксама навучэнцы 9-11 класаў сярэдніх школ і гімназій. Мэтай Алімпіяды было выяўленне таленавітай творчай моладзі, павышэнне матывацыі студэнтаў і навучэнцаў да вывучэння польскай мовы і культуры Польшчы.

У праграме Алімпіяды знайшлося месца не толькі для напружаных выпрабаванняў, але і для перапынкаў на адпачынак з гарбатай, на абед, а таксама на экскурсію па факультэце для гасцей ФМА.

Па выніках конкурсу пераможцамі сярод навучэнцаў сталі:

  • 1 месца – Астроўская Варвара, вучаніца 11 класа ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы»;
  • 2 месца – Налівайка Дзмітрый, вучаніца 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 197 г. Мінска»;
  • 3 месца – Раманенка Аліна, навучэнка 11 класа ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа №3» і Щуровская Крысціна, навучэнка 9 класа ДУА «Гімназія № 31 г. Мінска».

Пераможцамі сярод студэнтаў сталі:

  • 1 месца – Юрахно Дзяніс, студэнт 2 курса ваеннага факультэта БДУ
  • 2 месца – Міхайлаў Кірыл, студэнт 2 курса ваеннага факультэта БДУ
  • 3 месца – Дзяжноў Аляксандр, студэнт 2 курса ваеннага факультэта БДУ

Віншуем пераможцаў, дзякуем ўсім студэнтам за ўдзел у Алімпіядзе і жадаем поспехаў у вывучэнні польскай мовы!

Ганна Войцік, Ганна Мацвеева, Яна Ханеня, студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"

{gallery}2021/2021_04_02{/gallery}