У рамках прафарыентацыйнай работы на факультэце міжнародных адносін 1 красавіка 2021 года прайшла сустрэча са слухачамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі з Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Удзельнікі былі азнаёмлены з пералікам спецыяльнасцяў, па якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, а таксама з умовамі навучання. У ходзе адказаў на пытанні ўдзельнікаў асобная ўвага была ўдзелена магчымасці вывучэння некалькіх замежных моў, а таксама наяўнасці прадметаў, якія выкладаюцца на англійскай мове.

