Select your language

29 сакавіка на 1 курсе спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" прайшла анлайн-канферэнцыя з Анастасіяй Кулічовай, выпускніцай ФМА 2014 года.

Сёння Наста жыве і працуе ў Вялікабрытаніі. Яна рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі, выкладае ў Эксетарскім універсітэце, а акрамя таго прынятая на пасаду выкладчыка-стыпендыята ў Портсмуцкі ўніверсітэт.

Анастасія распавяла пра галоўныя кампаненты, якія фарміруюць дзелавыя зносіны ў Англіі. Мы развеялі асобныя стэрэатыпы аб англійскім дзелавым этыкеце, даведаліся пра асаблівасці дзелавых зносін ва ўмовах пандэміі.

Былі закрануты такія тэмы, як гумар у дзелавых зносінах, адаптацыя да замежнага бізнес-асяроддзя. Занятак атрымаўся цікавым і карысным, мы атрымалі інфармацыю з першых вуснаў і абмеркавалі актуальныя для нас тэмы.

Таксама цікава было даведацца ў Анастасіі гісторыю яе акадэмічнага росту: ад студэнта ФМА да будучага доктара навук у Вялікабрытаніі.

Ганна Багдановіч, студэнтка 1 курса, спецыяльнасць "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" 

{gallery}2021/2021_03_29{/gallery}