Select your language

2 красавіка 2021 г. адбыліся выбары новага кіраўніцтва Студэнцкай рады аддзялення "Мытная справа". Старшыня Студэнцкай рады студэнтка 4 курса Аляксандра Бабак, якая паспяхова кіравала ім на працягу некалькіх гадоў, склала свае паўнамоцтвы. Пасля ажыўленых выбараў, на якіх прысутнічалі намеснік дэкана ФМА П. І. Болтачка і загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога, быў абраны новы склад кіраўніцтва мытнай Студэнцкай рады:

  • Старшыня — Каленік Ганна
  • Намеснік старшыні — Ярмолін Цімафей
  • Арт-дырэктар  — Букина Аіда
  • Прэс-сакратар  — Дадалева Дзіяна

Віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!