2 красавіка 2021 г. адбыліся выбары новага кіраўніцтва Студэнцкай рады аддзялення "Мытная справа". Старшыня Студэнцкай рады студэнтка 4 курса Аляксандра Бабак, якая паспяхова кіравала ім на працягу некалькіх гадоў, склала свае паўнамоцтвы. Пасля ажыўленых выбараў, на якіх прысутнічалі намеснік дэкана ФМА П. І. Болтачка і загадчык кафедры мытнай справы В. А. Астрога, быў абраны новы склад кіраўніцтва мытнай Студэнцкай рады:
- Старшыня — Каленік Ганна
- Намеснік старшыні — Ярмолін Цімафей
- Арт-дырэктар — Букина Аіда
- Прэс-сакратар — Дадалева Дзіяна
Віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!
