Select your language

1 красавіка 2021 г. адбылося чарговае пасяджэнне СНДЛ «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз". Члены СНДЛ на гэты раз засяродзіліся на абмеркаванні пытанняў знешняй палітыкі дзяржаў Блізкага і Сярэдняга Усходу.

З дакладамі выступілі студэнты спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Бразінская Аляксандра (4 курс) у сваім выступленні прааналізавала ключавыя элементы знешнепалітычнага курсу Дзяржавы Ізраіль, надаўшы асаблівую ўвагу праблеме ядзернага фактару, які ў сусветнай палітыцы традыцыйна мікшуецца. Аніта Новік (3 курс) прасачыла эвалюцыю самалійскага крызісу і яго ўплыў на унутры-і знешнепалітычнае становішча дзяржавы. Высокая якасць выступленняў абумовіла непадробную цікавасць аўдыторыі, вастрыню ўзкікшай дыскусіі. Каштоўныя заўвагі і каментары навукова-метадалагічнага характару да дакладаў зрабіў вядомы спецыяліст па гісторыі і сучаснасці рэгіёну дацэнт кафедры міжнародных адносін Д. Л. Шавялёў.

Адна з ацэнак прайшоўшага мерапрыемства: падобны «мазгавы штурм» пры абмеркаванні міжнародных актуалій спрыяе актывізацыі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. 

{gallery}2021/2021_04_01_02{/gallery}