Select your language

31 сакавіка студэнты-мытнікі 3 курса сустрэліся з вядомым мытным экспертам-мастацтвазнаўцам Садоўскім І.Ю. Супрацоўнік Мытнай лабараторыі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь падзяліўся прафесійнымі «сакрэтамі» атрыбуцыі розных відаў культурных каштоўнасцяў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу. Эксперт у сваёй гутарцы прывёў вялікую колькасць прыкладаў з практыкі мытнага кантролю і адказаў на студэнцкія пытанні.

{gallery}2021/2021_03_31{/gallery}