Select your language

1 красавіка 2021 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася Міжвузаўвская алімпіяда па нямецкай мове. Арганізатарам выступіла кафедра германскіх моў. Аргкамітэтам (старэйшыя выкладчыкі Валовікава І.П., Тарасевіч Е.В., Швайба В.Г.) былі падрыхтаваны заданні для праверкі розных кампетэнцый, неабходных сучасным спецыялістам для выканання прафесійных задач.

Алімпіяда ўключала тры этапы (лексіка-граматычны тэст, аўдыё-тэст і вуснае выказванне па актуальнай грамадска-сацыяльнай тэме). Журы, у складзе загадчыка кафедры германскіх моў Арсенцьевай М.Ф., носьбітаў мовы старэйшага выкладчыка Яна-Петара Абрахама і Беньяміна Энглерта, адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, іх крэатыўныя адказы і знаходлівасць.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

  • Дыплом 1 ступені – Салдаценкава Юлія; Асташонак Яна;
  • Дыплом 2 ступені – Цішкавец Марыя; Малаева Марыя;
  • Дыплом 3 ступені – Зеляняк Вікторыя; Шупляк Марыя; Мельнік Юлія.

Віншуем пераможцаў і жадаем усім поспехаў і цікавых праектаў!

{gallery}2021/2021_04_01{/gallery}