Паведамляем, што з 7 па 9 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн адбудзецца II Нобелеўскі фестываль для краін Цэнтральнай Азіі — Central Asia Nobel Fest. На пляцоўцы фестывалю сусветныя эксперты, навукоўцы і Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі выступяць на самыя важныя навуковыя тэмы для даследчыкаў, студэнтаў і школьнікаў з краін Цэнтральнай Азіі.
Праграма II Нобелеўскага фестывалю пад назвай «Вынаходзячы будучыню» прысвечана трансфармацыі адукацыі, развіццю разумных гарадоў, індустрыі 4.0, будучаму фінансаў, эканоміцы магчымасцяў і ўстойліваму развіццю.
Ключавой падзеяй фестывалю стане Тыдзень Нобелеўскіх лекцый 12–16 красавіка 2021 г., у рамках якога Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі і сусветныя навукоўцы правядуць лекцыі спецыяльна для ўніверсітэтаў Цэнтральнай Азіі. Удзел пацвердзілі 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі (Жан-Мары Лен (па хіміі 1987), Такаакі Кадзіта (па фізіцы 2015), Джон Мазер (па фізіцы 2006), Дэвід Грос (па фізіцы 2004), Майкл Спэнс (па эканоміцы 2001); 9 лаўрэатаў навуковага Оскара прэміі «Прарыў» (Breakthrough Prize): Крыстафер Хэкан (па матэматыцы 2017), Дэвід Сперджэл (па фізіцы 2018), Лайман Пэйдж (па фізіцы 2018), Дон Кліўленд (па медыцыне 2017), Камран Вафа (па фізіцы 2017 ), Ван Іфан (па фізіцы 2016).
Удзел у фестывалі адкрыты і бясплатны. Праграма Фестывалю і рэгістрацыя даступная на сайце.