18-19 мая 2021 г. адбудуцца Міжнародныя XXVII Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні «Духоўнае значэнне служэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў кантэксце гісторыі (да 800-годдзя з дня нараджэння)»
Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі навуковай і культурнай грамадскасці, кіраўнікі адукацыйных устаноў, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі, прадстаўнікі духавенства. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Арганізатары: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларуская Праваслаўная Царква, ДУА «Інстытут тэалогіі імя. свв. Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр ім. свв. Мяфодзія і Кірыла».
Правядзенне канферэнцыі плануецца ў звычайным фармаце. Рэгістрацыя — да 10 мая 2021 года ўключна.
ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛА