
Факультэт міжнародных адносін БДУ шчыра запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у BSU Finance Challenge.
У чым сутнасць конкурсу?
BSU Finance Challenge — гэта першы фінансавы конкурс у Беларусі, у рамках якога ўдзельнікі змогуць правесці комплексную інвестыцыйную ацэнку кампаніі і праверыць свае фінансавыя веды на адпаведнасць міжнародным стандартам.
Прататыпам беларускага конкурсу з'яўляецца міжнародны фінансавы конкурс CFA Institute Research Challenge. Ён па праве лічыцца «інвестыцыйнай алімпіядай» для студэнтаў фінансава-эканамічных спецыяльнасцяў па ўсім свеце.
BSU Finance Challenge прапануе студэнтам 2-5 курсаў і магістрантам далучыцца да міжнароднай супольнасці фінансавых спецыялістаў і паўдзельнічаць у камандным і індывідуальным заліках конкурсу на англійскай мове.
Камандны залік:
Удзел у камандным заліку дапаможа вам атрымаць практычныя веды ў галіне фінансавага аналізу, навучыцца складаць інвестыцыйныя справаздачы на ўзроўні сусветных фінансавых інстытутаў і набыць навыкі прэзентацыі на англійскай мове. Каманды будуць аналізаваць міжнародную кампанію, якая дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. За кожнай з каманд будзе замацаваны ментар, які зможа даць прафесійны савет.
Індывідуальны залік:
Індывідуальны залік прадугледжвае напісанне тэсту па матэрыялах міжнароднага экзамену CFA Level I. Пра тое, што вас чакае на індывідуальным заліку і як да яго падрыхтавацца, мы раскажам крыху пазней.
Дзе можна зарэгістравацца?
Камандны залік: ТУТ
Індывідуальны залік: ТУТ
Які парадак дзеянняў?
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 11 красавiка;
- пацверджанне Аргкамітэтам ўдзелу ў BSU Finance Challenge на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі;
- пасля заканчэння рэгістрацыі, 12 красавіка, адпраўка Аргкамітэтам ўсім удзельнікам спаборніцтвы назвы кампаніі для аналізу ў рамках каманднага заліку з усімі інструкцыямі для падрыхтоўкі справаздачы з ацэнкай кампаніі (Equity research report);
- да 2 мая ўключна адпраўка ўдзельнікамі BSU Finance Challenge падрыхтаваных справаздач аб кампаніі (Equity research report);
- у адзін з дзён у перыяд з 26 красавіка па 30 красавіка – рашэнне індывідуальнага тэсту фармату CFA Level I у індывідуальным заліку;
- па выніках завочнага тура ў камандным заліку 7 мая аб'яўленне Аргкамітэтам 6 каманд з лепшымі рашэннямі для праходжання ў фінал
- 12 мая правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаныя BSU Finance Challenge
Пераможцаў чакаюць стажыроўкі і прызы ад кампаній-партнёраў BSU Finance Challenge. У гэтым годзе імі сталі беларускія аддзялення Альфа-банка і KPMG.
Мы чакаем вас!