Паважаныя абітурыенты! Запрашаем вас прыняць удзел у Школе будучых эканамістаў-міжнароднікаў!
Школа БЭМ арыентавана на вучняў выпускных класаў устаноў сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Мэта Школы БЭМ – дапамагчы абітурыентам атрымаць уяўленне аб сусветнай эканоміцы, сістэматызаваць эканамічныя веды з акцэнтам на міжнародны бізнес, сфармаваць комплекснае ўяўленне пра спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» і перспектывы прафесійнай кар'еры, а таксама пазнаёміцца з факультэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі.
Удзел бясплатны! Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя!
Спасылка для рэгістрацыі ТУТ
Тэрміны і фарматы правядзення:
- 2 красавіка 2021 г. — афлайн + анлайн (спасылка будзе высланая на адрас электроннай пошты, пазначаны пры рэгістрацыі).
- 3 красавіка 2021 г. — мерапрыемствы на факультэце для вочных удзельнікаў.
Прыкладная праграма Школы БЭМ 2-3 красавіка 2021 г.
|
Дата |
Час |
Запланаваныя мерапрыемствы |
|
1-ы дзень (анлайн і вочны ўдзел) |
2 красавіка 10.00 ауд. 516
|
1.Афіцыйнае адкрыццё Школы БЭМ і прэзентацыя кафедры міжнародных эканамічных адносін. 2. Віртуальны тур па ФМА. 3. Уводзіны ў спецыяльнасць. 4. Лекцыя "Актуальныя праблемы і найноўшыя тэндэнцыі ў развіцці сусветнай эканомікі». 5. «Ты - мне, я - табе» - нашы адказы на вашы пытанні. 6. «ФМА вачыма студэнтаў" - сустрэча са студэнцкім актывам. 7. Экскурсія па факультэце (для вочных удзельнікаў). |
|
2-і дзень (вочные ўдзельнікі) |
3 красавіка 11.30 ауд. 516 |
1.Конкурс прэзентацый на тэму «Кім я сябе бачу пасля заканчэння ФМА?» 2. Эканамічная гульня. 3. Афіцыйнае закрыццё і ўручэнне сертыфікатаў вочным удзельнікам. 4. У 14.30 адбудзецца сустрэча з кіраўніком праекта па развіццю масавага бізнэсу «Альфа-банка» Вольгай Саланенка (тэма «Масавы бізнэс: крэдытаванне, кліенцкі сэрвіс»). |
У праграме магчымыя змены.