Подождите, идет загрузка сайта ...

24 сакавіка 2021 года адбылася сустрэча студэнтаў з навуковым супрацоўнікам Фонду міру Сасакава (Японія) спадаром Бондзі Охара.

У сваім выступе госць надаў увагу стратэгічнай абстаноўцы ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне, прааналізаваўшы апошнія падзеі і палітычныя выклікі, якія стаяць перад Японіяй.

Будучы спецыялістам у галіне сучаснай дыпламатыі і бяспекі, а менавіта ў япона-амерыканскіх і япона-кітайскіх адносінах, спадар Охара распавёў аб няпростым становішчы Японіі ва ўмовах абвастрэння сітуацыі ў ціхаакіянскім рэгіёне, аб знешняй палітыцы Японіі і знешніх праблемах краіны, якія ўключаюць у сябе тэрытарыяльныя дамаганні з боку Паўднёвай Карэі, Кітая і Расіі, а таксама падзяліўся сваімі разважаннямі з нагоды актыўнай пазіцыі ЗША ў дачыненні да краінаў Усходняй Азіі. Студэнты мелі выдатную магчымасць задаць спецыялісту пытанні аб далейшай палітыцы Японіі ў сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла, а таксама падзяліцца сваімі ўражаннямі аб тэматыцы лекцыі. У канцы сустрэчы спадар Бондзі Охара выказаў сваю надзею на вырашэнне ўсіх пытанняў мірным, дыпламатычным шляхам.

Падчас правядзення сустрэчы былі строга выкананы меры па папярэджанню распаўсюджвання COVID-19. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках