22 сакавіка студэнты-мытнікі 1 курса ў рамках вучэбна-азнаямляльнай практыкі сустрэліся з супрацоўнікам Мінскай рэгіянальнай мытні В. П. Волкавым, які распавёў сваім будучым калегам пра сучасную мытную службу Беларусі, дзейнасць Мінскай рэгіянальнай мытні, аб асаблівасцях працаўладкавання ў мытныя органы. Напрыканцы размовы студэнты задалі шматлікія пытанні.