Select your language

У Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ падведзены вынікі Конкурсу кітайскай каліграфіі цвёрдай ручкай 2021, які праходзіў з 20 студзеня па 10 сакавіка.

Студэнты нашага факультэта выйшлі ў фінал і занялі тры прызавыя месцы!

У катэгорыі "Дарослыя" абсалютным пераможцам конкурсу і ўладальнікам прыза глядацкіх сімпатый стала студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Яна Каліноўская.

2-е месца заняла студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Марына Касцюковіч.

3-е месца заняла студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Майя Тонкіх.

З 80 работ дарослай катэгорыі журы выбрала 10 найлепшых работ фіналістаў, у лік якіх увайшоў студэнт 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Максім Слесаровіч.

Фіналістамі конкурсу ў катэгорыі "Дзеці", чые працы ўвайшлі ў дзесятку лепшых (з 175 работ), сталі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Крысціна Кукареку і Елісей Ягораў.

Віншуем пераможцаў і фіналістаў! Жадаем поспехаў і новых творчых перамог!

Больш інфармацыі 

{gallery}2021/2021_03_19_03{/gallery}