Подождите, идет загрузка сайта ...

Факультэт міжнародных адносін БДУ шчыра запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у Адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы.

У гэтым навучальным годзе Алімпіяда праводзіцца ў Школьнай лізе (Junior League). Спаборніцтва будзе арганізавана ў камандным заліку. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець ўласнае назву і складацца з 3-4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Навучэнцы 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі.

Якія этапы неабходна прайсці?

Завочны адборачны тур (12 красавіка 2021 года - 30 красавіка 2021 году):

  • Каманднае рашэнне бізнес-кейса ад генеральнага партнёра алімпіяды
  • Індывідуальны анлайн-тэст на праверку ўзроўню фінансавай пісьменнасці і веды асноў эканомікі для членаўкаманд

Фінальны тур (5 мая 2021 года):

  • Публічнае выступленне перад журы ў форме прадстаўлення вырашэння бізнес-кейса

Які парадак дзеянняў?

  • Рэгістрацыя школьнікаў для ўдзелу ў Алімпіядзе да 11 красавіка ўключна ТУТ.
  • Пацверджанне Аргкамітэтам ўдзелу ў Алімпіядзе на працягу 3 дзён пасля падачы заяўкі
  • Пасля заканчэння рэгістрацыі, 12 красавіка, адпраўка Аргкамітэтам ўсім удзельнікам спаборніцтвы бізнес-кейса для рашэння ў рамках завочнага тура, а таксама патрабаванняў да рашэнняў
  • Да 25 красавіка ўключна адпраўка удзельнікамі Алімпіяды рашэнняў бізнес-кейса на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • У перыяд з 26 красавіка па 30 красавіка – рашэнне індывідуальнага анлайн-тэсту на праверку ўзроўню фінансавай пісьменнасці і веды асноў эканомікі для членаў каманд (пра дакладны час будзе паведамлена дадаткова)
  • Па выніках завочнага тура 30 красавіка аб'ява Аргкамітэтам 8 каманд з лепшымі рашэннямі для праходжання ў фінал
  • 5 мая правядзенне фіналу, на якім будуць вызначаныя пераможцы Алімпіяды.

Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя органы і арганізацыі, бізнес-супольнасць.

Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэту будуць паведамляць асобна па меры правядзення Алімпіяды.

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь.

Генеральным партнёрам школьнай лігі з'яўляецца кампанія Віцьба. Партнёрам алімпіяды таксама выступіла кампанія biblio.by.

Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені і каштоўныя призы. Пераможцы Алімпіяды таксама змогуць прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы для школьнікаў у ліпені 2021 года ў Рызе. 

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

І не забывайце: рэгістрацыя ТУТ да 11 красавіка 2021 года.

Больш цікавай інфармацыі можна даведацца на нашых старонках у Вконтакте.

Мы чакаем вас!

 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках