У лютым-сакавіку 2021 г. на кафедры раманскіх моў ФМА праходзілі педагагічную практыку студэнты 5 курса філалагічнага факультэта БДУ (італьянская мова).
Дзесяць студэнтаў-практыкантаў на працягу двух месяцаў наведвалі заняткі па італьянскай мове, вывучалі асаблівасці выкладання, методыкі і тэхнікі, якія прымяняюцца вопытнымі выкладчыкамі, распрацоўвалі планы заняткаў і спрабавалі свае сілы ў якасці выкладчыкаў. Сумневы, хваляванні і няўпэўненасць цалкам зразумелыя на першых этапах асваення прафесіі. Аднак усе практыканты змаглі іх пераадолець і паспяхова правесці выніковыя заняткі.
Хочацца спадзявацца, што практыка ў нас на факультэце дазволіла шмат чаму навучыцца і атрымаць каштоўны вопыт. Выкладчыкі італьянскай мовы ФМА стараліся ва ўсім дапамагаць і падтрымліваць сваіх будучых калег: падказаць, параіць, падбадзёрыць. Варта адзначыць, што і нашы студэнты з разуменнем паставіліся да сітуацыі – стараліся актыўна працаваць на занятках і выконваць хатнія заданні.
Акрамя заняткаў была праведзена экскурсія па ўнутраным дворыку БДУ, на якой студэнты даведаліся пра некаторыя старонкі гісторыі нашага ўніверсітэта.
Выкладчыкі секцыі італьянскай мовы ФМА жадаюць сваім будучым калегам:
- Барсуковай Яўгеніі Аляксандраўне
- Гобаравай Алене Сяргееўне
- Жук Вераніцы Аляксандраўне
- Жукоўскай Серафіме Анатольеўне
- Кабаковай Юліі Уладзіміраўне
- Кашына Лізавеце Андрэеўне
- Міхалькевіч Александрыне Вітальеўне
- Пратасавіцкай Юліі Валер'еўне
- Скрыба Ксеніі Андрэеўне
- Таўлай Паліне Уладзіміраўне
паспяхова здаць выпускныя экзамены і ў далейшым рэалізаваць свае планы ў прафесійнай дзейнасці!
Выкладчыкі секцыі італьянскай мовы кафедры раманскіх моў
{gallery}2021/2021_03_21{/gallery}