19 сакавіка 2021 года студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ наведалі фотавыставу «Імкненне да лепшага жыцця – дасягненні Кітая ў барацьбе з беднасцю», арганізаваную Пасольствам КНР у Рэспубліцы Беларусь, якая прайшла ў Кітайскім культурным цэнтры. На выставе прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн і Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н. Г. Снапкоў.