Select your language

У БДУ падведзены вынікі конкурсу «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ» за 2020 год.

Прадстаўнікі нашага факультэта сталі пераможцамі ў наступных намінацыях.

У намінацыі за «Уклад СНДЛ ва ўдасканаленне навучальнага працэсу» ўзнагароды ўдастоена дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін Кацярына Сталярова, кіраўнік СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік".

У намінацыі «Уклад СНДЛ у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі» пераможцам прызнана дацэнт кафедры міжнародных адносін Алена Дземідовіч, кіраўнік СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах".

У катэгорыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» лепшай стала кіраўнік СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме», старшы выкладчык кафедры міжнароднага турызму Наталля Барысенка-Кляпач.

Віншуем нашых калег! Жадаем новых дасягненняў і творчых перамог!