Select your language

25–26 сакавіка 2021 года ў Акадэміі кіравання пройдзе III Міжнародны форум маладых кіраўнікоў. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах форуму.

Мэта – развіць навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў, прыцягнуць іх да вырашэння задач сучаснай навукі, інтэграваць навуку, практыку і адукацыю.

25 сакавіка 2021 года пройдзе XXV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Тэарэтыка-метадалагічныя і прыкладныя аспекты дзяржаўнага кіравання». Плануецца праца наступных секцый:

  1. Дзяржаўнае кіраванне ва ўмовах лічбавай трансфармацыі.
  2. Дзяржаўнае кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю.
  3. Цывилистыка і прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці.
  4. Сацыяльна-гуманітарныя аспекты дзяржаўнага кіравання.
  5. Эканамічнае развіццё і дзяржаўнае кіраванне.
  6. Актуальныя праблемы дзяржаўнага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой (Current Issues of Public Administration in the Republic of Belarus and Abroad).
  7. Прававыя асновы дзяржаўнага кіравання.
  8. Сучасны менеджмент і эканамічнае развіццё.

26 сакавіка 2021 года пройдзе круглы стол "Роля юрыдычнай клінікі ў фарміраванні лічбавых кампетэнцый маладых кіраўнікоў (юрыстаў)" з міжнародным удзелам. Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, суіскальнікі і маладыя вучоныя.

26 сакавіка 2021 года адбудзецца круглы стол "Перспектывы развіцця навукова-даследчай работы студэнтаў". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і маладыя вучоныя.

26 сакавіка 2021 года будзе праводзіцца майстар-клас па тэме "Як стаць лідэрам". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты.

26 сакавіка 2021 года адбудзецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў Конкурсу эсэ «Роля прадпрымальніцтва ў развіцці эканамічнай сістэмы і сацыяльнай сферы дзяржавы».

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемствах форуму, кантактах арганізатараў, тэрмінах падачы заяўкі, умовах удзелу, формы заявак і ўзоры афармлення тэзісаў – у інфармацыйным лісце.