Select your language

17 сакавіка студэнты-мытнікі 3 курса здзейснілі вучэбную экскурсію ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусі. У выставачных залах гэтага храма культуры яны ўдзельнічалі ў практычных занятках па аператыўнаму атрыбутаванню культурных каштоўнасцяў, якія праводзілі вядучыя эксперты музея.

Так, загадчыца аддзела замежнага мастацтва Пракопьва С. І. азнаёміла студэнтаў з шэдэўрамі заходнееўрапейскага мастацтва і дэталямі іх атрыбутавання пры ажыццяўленні мытнага кантролю. Загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Карпенка Е. В. распавяла будучым мытнікам пра выдатныя творы старажытнабеларускага жывапісу, драўлянай скульптуры і разьбы, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама падзялілася сакрэтамі методыкі іх атрыбутавання .

Напрыканцы занятка студэнты агледзелі экспазіцыі ўсіх залаў Нацыянальнага мастацкага музея.

{gallery}2021/2021_03_17{/gallery}