15 сакавіка 2021 года для студэнтаў 2 і 3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" адбылася лекцыя-брыфінг Юліі Віктараўны Станкевіч, стыпендыяткі адукацыйнай праграмы «Эразмус» (2020-2021 гг.), студэнткі 3 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны".
У ходзе мерапрыемства ў бліц-фармаце абмяркоўваліся мэты і задачы адукацыйнай праграмы, нацыянальны склад удзельнікаў, навучальныя і навуковыя магчымасці для стыпендыятаў з Рэспублікі Беларусь, асаблівасці праходжання працэсу навучання, змест вучэбных праграм і экзаменаў, міжнародны прафесарскі склад, умовы пражывання ў інтэрнаце, традыцыі міжнацыянальных зносін сярод моладзі. Студэнты абмяняліся думкамі аб знаходжанні ў Германіі ва ўмовах каранавіруса і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання культурных і гістарычных славутасцяў ФРГ.
Арганізатары мерапрыемства: дацэнт кафедры германскіх моў А. У. Васільева, старшы выкладчык кафедры германскіх моў С. М. Лявончанка.
{gallery}2021/2021_03_15{/gallery}