11 сакавіка студэнты-мытнікі 1 курса арганізавалі і правялі цудоўнае свята – Дзень студэнцкай фуражкі! Увага ўсіх прысутных, як студэнтаў, так і выкладчыкаў кафедры мытнай справы, была засяроджана на новым студэнцкім сімвале – бела-зялёнай карпаратыўнай фуражцы.
У гонар фуражкі студэнты склалі верш, спявалі песні, танцавалі разам з яшчэ адным сімвалам мытнай кафедры ФМА – гіганцкай пчалой, разгадвалі квэст. Але галоўнай адметнасцю свята стала моднае дэфіле ў фуражках.
{gallery}2021/2021_03_11{/gallery}